Цяпер іх 200. «Мы не холопы» прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»


МУС прызнала«экстрэмісцкім фармаваннем» рэсурсы пад агульнай назвай «Мы не холопы». Альтэрнатыўнай назвай фармавання ў дакуменце МУС пазначана «Олег Желнов».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Будынак КДБ у Менску.
Крыніца: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі / Telegram

«Мы не холопы» стала 200-м «экстрэмісцкім фармаваннем», уключаным у адпаведны пералік МУС. Яно вызначаецца як «група грамадзянаў з ліку стваральнікаў, адміністратараў і іншых удзельнікаў інтэрнэт-рэсурсаў пад агульнай назвай «Мы не холопы».

У пералік унесены аднайменны канал у YouTube, а таксама рэсурсы ў сацыяльных сетках, у тым ліку ўліковыя запісы Алега Жалнова ў сацыяльных сетках «Вконтакте», Х, ягоныя адрасы электроннай пошты, некалькі чатаў і акаўнтаў «Мы не холопы» ў Telegram, уліковыя запісы на Boosty і Donation Alerts, «лагатып у выглядзе мастацкай выявы сціснутай у кулак рукі са стужкай бел-чырвона-белага колеру».

Рэжым у Беларусі ўкараняе свой ціск і спрабуе забараніць любую форму іншадумства, у тым ліку выкарыстоўваючы заканадаўства супраць экстрэмізму. У Беларусі расце колькасць «экстрэмісцкіх фармаванняў» і судовых паседжанняў для прызнання інфармацыйных крыніцаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Агляд
«Рэпрэсіі сталіся сутнасцю сістэмы». Як Беларусь ператвараецца ў Іран
2024.04.30 16:31

Ася Саковіч belsat.eu

Стужка навінаў