Расея атакавала энергетычныя аб’екты Сумскай вобласці. У рэгіёне – перабоі з вадою і святлом


У ноч на панядзелак расейскія войскі запусцілі па Украіне 13 дронаў-камікадзэ, 12 былі збітыя, паведамляюць Паветраныя сілы ЗСУ. У Сумскай вобласці ў выніку атакі пашкоджаная энергетычная інфраструктура, у рэгіёне ўзніклі праблемы з вадою і святлом.

Мабільныя падраздзяленні паветранай абароны Украіны.
Фота: Michael Shtekel / Media Center Ukraine

У ноч на 6 траўня Расея атакавала беспілотнікамі «Shahed» Сумскую вобласць Украіны. Іх запусцілі з тэрыторыі Курскай вобласці.

Паводле Паветраных сілаў ЗСУ, 12 з 13 дронаў былі збітыя.

Як паведамілі ў Сумскай абласной вайсковай адміністрацыі, у выніку атакі была пашкоджаная энергетычная інфраструктура.

Выданне «Суспільне» ўдакладняе, што праблемы з электрычнасцю ўзніклі ў Сумах, а таксама ў трох гарадах у вобласці. Акрамя таго, адбылося частковае вылучэнне водазабеспячэння.

Кіраўнік Сумскай гарадской адміністрацыі Аляксей Драздзенка праінфармаваў, што аб’екты крытычнай інфраструктуры, у тым ліку шпіталі, пераведзеныя на рэзервовыя крыніцы забеспячэння. Адмыслоўцы ліквідуюць наступствы атакі. «Паступова будзе вяртацца святло», – запэўніў Драздзенка.

Пра пацярпелых у выніку абстрэлу не паведамляецца.

Агляд
Расейцы занялі сяло Катляроўка на Харкаўшчыне. Што вядома?
2024.05.05 18:41

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў