Алену Гнаўк асудзілі на «хатнюю хімію», двойчы затрымалі і двойчы адпусцілі


Жанчына дастала тэлефон, каб сфатаграфаваць суддзю, які прызначыў ёй тры гады «хатняй хіміі». За гэта распачалі адміністратыўны працэс.

Архіўнае фота. Пенсіянерка Алена Гнаўк на судзе ў «карагоднай справе». Суд Берасця, 15 красавіка 2021 года.
Фота: Белсат

Днём 3 верасня 64-гадовая Алена Гнаўк прыехала ў суд Ленінскага раёну Берасця, каб пачуць вырак у крымінальнай справе за абразу прэзідэнта.

Як і чакала спадарыня Гнаўк, яна атрымала тры гады «хатняй хіміі». Такога тэрміну запатрабаваў пракурор Міхаіл Булыгін, а суддзя Дзмітрый Куроўскі яго зачытаў. Алена Гнаўк ужо была пад судом у «карагоднай справе».

Hавiны
«Карагодная справа» – адна з самых вялікіх палітычных справаў у Беларусі. Што трэба пра яе ведаць
2021.04.02 08:45

Падчас зачытвання прысуду Алена Гнаўк дастала тэлефон, каб сфатаграфаваць суддзю, Куроўскаму гэта не спадабалася, ён выклікаў ахову.

Жанчыну затрымалі і адвезлі ў Ленінскі РАУС, супраць яе распачалі адміністратыўны працэс.

Абноўлена. Алену Гнаўк затрымлівалі двойчы. Цяпер яна дома. Пасля першага затрымання за спробу дастаць тэлефон на як склалі пратакол за «Непавагу да суду» (арт. 25.1 КаАП РБ), зноў адвезлі ў суд. Суддзя Дзмітрый Шурын пастанавіў перанесці разгляд справы на 6 верасня. Як толькі жанчына выйшла з «Дому правасуддзя», яе зноў затрымалі і павезлі ў той самы Ленінскі РАУС, дзе дапыталі ў крымінальнай справе за раскрыццё асабістых звестак пракурора Міхаіла Булыгіна.

Беларус беларусу
«Багінская з Берасцейшчыны», печ і беларуская салідарнасць
2021.08.18 13:50

АС belsat.eu

Стужка навінаў