У культурны цэнтр «Корпус» прыбылі амапаўцы


У культурны цэнтр «Корпус» на праспекце Машэрава, 9 прыбылі ампаўцы. У будынку ладзяць ператрусы і затрымліваюць людзей, паведамляе ў сваім Facebook Вікторыя Біран.

Сілавікі заблакавалі культурны цэнтр «Корпус», які размяшчаецца ў будынку на праспекце Машэрава, 9. Відавочцы паведамляюць, што сілавікі ладзяць ператрус у офісе «MAKEOUT».

У офісе «MAKEOUT» адчыненыя дзверы, унутры цемна.
Фота: @belsat

«Ператрус у офісе Другога паверха. Забралі Сашу Каралевіча», – напісала Віка Біран у сваім Facebook.

Сведкі паведамляюць, што ў тых, хто ўваходзіў у будынак, амапаўцы запытваліся, ці ёсць у «Корпусе» музыкі.

Фонд Культурнай салідарнасці паведамляе, што сілавікі затрымалі архітэктара Аляксея Клышка.

Hавiны
Менскі настаўнік выйшаў у краму – і збіты апынуўся на соднях
2021.01.25 19:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў