Хто прыкрывае махляроў у будаўнічай сферы?


Аказацца адначасова без ашчаджэнняў і без жытла або сутыкнуцца з даўгабудам і гадамі быць у падвешаным стане, гадаючы, праз колькі яшчэ гадоў удасца засяліцца ў аплочаную кватэру. У гэткай сітуацыі апынуліся тысячы беларусаў, падманутых на долевым будаўніцтве. Як тыя самыя кватэры прадаваліся па 3-4 разы, высвятляем у праграме «Давайце разбірацца».

Урад прыняў законы, што павінны былі раз і назаўсёды спыніць масавае махлярства ў будаўніцтве жытла, а даўгабуды былі персанальна размеркаваныя паміж чыноўнікамі з шырокімі паўнамоцтвамі бізуна і перніка ў дачыненні забудоўнікаў. Аднак ці насамрэч удалося развязаць праблему?Дом на вуліцы Прытыцкага ў Менску пачалі ўзводзіць у 2007 годзе. Праект маналіту быў разлічаны на 461 кватэру з сярэднім коштам за квадратны метр $ 2000. Забудоўнікам выступала кампанія «Тэрабудінвест».

Давайце разбірацца
Набліжаныя да Лукашэнкі раскрадаюць краіну? Эканоміка з Чалым
2020.10.08 20:30

Кватэры ў спальным раёне, у крокавай даступнасці ад метро, разыходзіліся хутка. І ўжо праз 2 гады пасля старту будоўлі стала вядома: забудоўнік пачаў прадаваць адны і тыя ж кватэры па другім, па трэцім і нават па чацвёртым коле. Розным пакупнікам.

«Тэрабудінвест» стварылі паралельную кампанію ды ў адным і тым жа доме адныя і тыя ж кватэры прадавалі як афіцыйным дольнікам, так і прыцягнутым людзям паводле зніжанай цаны, – распавядае Наталля Літоўская, экспертка ў жылой нерухомасці.

З матэрыялаў крымінальнай справы стала вядома: забудоўнік такім чынам падмануў больш за 500 чалавек. Агульная сума шкоды склала больш за 20 мільёнаў долараў. За махлярства кіраўнікі «Тэрабудінвесту» атрымалі ад 4 да 9 гадоў пазбаўлення волі. Але вярнуць грошы ашуканым дольнікам гэта не дапамагло. Рахункі кампаніі ўжо былі пустыя.

«Была створаная група дольнікаў у «Вайбэры». І людзі проста пісалі, каму якая кватэра належыць. Ну проста правяралі спісы, і я бачу, што пад нумарам маёй кватэры – іншае прозвішча. […] Дом, што на кантролі Менскага гарвыканкаму, – даўгабуд, быў ува ўсіх навінах, і здзейсніць там нейкае злачынства, наважыцца на такое мог не вельмі дальнабачны чалавек», – зазначае падманутая пакупніца Валерыя Шэўчык.

Дольнікі пачалі звяртацца ў праваахоўныя органы, але ў распачынанні крымінальнай справы ім адмаўлялі.

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца»:

  • Хто такія будаўнікі-камікадзэ?
  • Грошы доктаркі Лукашэнкі і будаўнічыя махінацыі;
  • У развітых краінах праблемы падманутых дольнікаў ужо даўно не існуе, бо ўсе рызыкі ў такіх сітуацыях там бярэ на сябе дзяржава: у Вялікай Брытаніі такая сістэма атрымала назву «тытул Торэнза».

Belsat.eu