Сутычкі з сілавікамі ў Грузіі і маршы ў Міжнародны дзень працы. Фатаграфіі тыдня


Працяг пратэстаў у Грузіі з нагоды закону аб «замежных агентах», мітынг у Міжнародны дзень працы, ракетны ўдар па Адэсе – сабралі галоўныя фотаздымкі за тыдзень.

Будынак Адэскай юрыдычнай акадэміі, які адэсіты называюць замкам Гары Потэра, гарыць пасля расейскага ракетнага ўдару па Адэсе. У выніку атакі пяць чалавек загінулі, а яшчэ адзін памёр ад інсульту, справакаванага атакаю. Раненні атрымалі 32 мясцовыя жыхары. Адэса, Украіна. 29 красавіка 2024 года.
Фота: Oleksandr Gimanov / AFP / East News
Эфіопскія праваслаўныя вернікі на цырымоніі абмывання ног у Пакутны велікодны тыдзень у эфіопскай частцы святыні Магілы Гасподняе ў Старым горадзе Іерусаліму, Ізраіль. 2 траўня 2024 года.
Фота: Ammar Awad / Reuters / Forum
Дрэсуравальнік размаўляе з бенгальскім тыграм у вальеры для звяроў у заапарку Манілы падчас хвалі спёкі. Маніла, Філіпіны. 30 красавіка 2024 года.
Фота: Ted Aljibe / AFP / East News
Пратэстовец ляжыць на зямлі перад паліцыяй падчас мітынгу супраць спрэчнага законапраекту аб «замежных агентах», згодна з якім плануецца стварыць рэестр НДА і медыяў, «што праводзяць інтарэсы замежнай сілы» – у тым ліку ЗША і Еўрапейскага Звязу. Тбілісі, Грузія. 30 красавіка 2024 года.
Фота: Giorgi Arjevanidze / AFP / East News
70-гадовая Хемі Айва забрала дваіх ваверчанят дадому пасля таго, як знайшла іх знясіленымі падчас працы ў полі ў Хакяры (Hakkâri). Разам з іншымі чальцамі сям’і Айва даглядае іх і выкормлівае са шпрыца. Хакяры, Турцыя. 2 траўня 2024 года.
Фота: Sayim Harmanci / Anadolu Press / Abaca Press / East News
Танцоры выконваюць традыцыйны інданезійскі танец падчас мітынгу, арганізаванага ў гонар Міжнароднага дня працы ў Джакарце, Інданезія. 1 траўня 2024 года.
Фота: Yasuyoshi Chiba / AFP / East News
Дзіця за калючым дротам уздоўж схілу каля лагеру для перамешчаных асобаў у Рафаху на поўдні сектару Газа. 30 красавіка 2024 года.
Фота: AFP / East News
Адбітак мясцовых жыхароў у вадзе пасля моцных дажджоў у Шрынагары, Індыя. 30 красавіка 2024 года.
Фота: Tauseef Mustafa / AFP / East News

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Стужка навінаў