Падставаю для абвінавачання журналіста Генадзя Мажэйкі ў абразе Лукашэнкі стаўся дыктафонны запіс


Журналіста Генадзя Мажэйку абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі на падставе дыктафоннага запісу, зробленага на сустрэчы выбарнікаў з дэпутатам. Але відэа з той сустрэчы зняпраўджвае абвінавачанне, піша «Комсомольская правда».

Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

У Менскім гарадскім судзе працягваецца разгляд справы журналіста «КП в Беларуси» Генадзя Мажэйкі. На пасяджэнні стала вядома, што падставаю для абвінавачання ў абразе Аляксандра Лукашэнкі стаўся дыктафонны запіс, зроблены на сустрэчы выбарнікаў з дэпутатам Валерам Варанецкім у 2020 годзе. На запісе – мужчынскі голас, які, на меркаванне экспертаў Следчага камітэту, належыць Мажэйку.

Але, як сцвярджае расейская «Комсомольская правда», рэдакцыя і адвакат журналіста маюць відэазапіс той сустрэчы з дэпутатам. Кадры даказваюць, што Мажэйка ніяк не браў удзелу ў дыскусіі, а фразу, якую яму цяпер ставяць у віну, прамовіў іншы мужчына:

«На відэа бачна, што Мажэйка паводзіць сябе, які і любы журналіст на падобнай сустрэчы: ён спакойны, калі не сказаць абыякавы, і не бярэ ўдзелу ў абмеркаванні. Абразіў прэзідэнта не наш калега, а ягоны сусед: мужчына з сівымі валасамі, у масцы і з навушнікамі на шыі».

Генадзя Мажэйку 1 кастрычніка летась затрымалі ў Маскве і перавезлі ў Менск. Журналіста вінавацяць у «абразе прэзідэнта» і «распальванні варажнечы». Нагодаю сталася публікацыя пра Андрэя Зельцара, які застрэліў супрацоўніка КДБ і быў забіты.

Справу журналіста разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская.

Праваабаронцы прызналі Мажэйку палітычным вязнем.

Артыкулы
Генадзь Мажэйка не прызнаў віны ў судзе
2022.12.01 12:41

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў