Польскія памежнікі затрымалі дэзерціра з Расеі


Памежная ахова Польшчы паведаміла пра затрыманне 41-гадовага грамадзяніна Расеі, які незаконна перайшоў беларуска-польскую мяжу.

Польскі памежнік.
Фота: Straz_Graniczna / Twitter

У расейца пры сабе знайшлі вайсковыя дакументы, у тым ліку кантракт, што прадугледжвае ўдзел у вайне супраць Украіны, паведамляе выданне «RMF FM». Апрануты мужчына быў як цывільны, зброі пры сабе не меў.

Інфармацыі пра тое, ці папрасіў расеец міжнароднай абароны ў Польшчы, няма.

У дачыненні да мужчыны польскі бок выконвае далейшыя дзеянні. Да справы далучылася польскае Агенцтва ўнутранай бяспекі, якое будзе высвятляць, ці з’расеец насамрэч дэзерцір і мігрант, бо ён можа быць і шпіёнам.

Hавiны
У Арменіі расейскія вайскоўцы затрымалі дэзерціра, які ўцёк ад вайны ва Украіне
2024.04.09 18:36

9 красавіка стала вядома пра затрыманне расейскай вайсковай паліцыяй грамадзяніна Расеі Анатоля Шчацініна ў армянскім горадзе Гюмры. Мужчына ўдзельнічаў у вайне ва Украіне, аднак змог дэзерціраваць з расейскага войска і збегчы ў Арменію.

У снежні 2023 года такі ж інцыдэнт здарыўся з Дзмітрыем Сетраковым. Яго прывезлі на расейскую базу ў Гюмры з ерэванскага аэрапорту «Звартноц», дзе яго затрымалі расейскія памежнікі адразу па прылёце ў краіну. 19 снежня сталася вядома, што расейскім сілавікам удалося вывезці Сетракова ў Расею, дзе яму выставілі абвінавачанні ў крымінальнай справе.

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Стужка навінаў