Пункт пропуску «Мядзінікай» на беларуска-літоўскай мяжы аднавіў працу


Пункт пропуску «Мядзінікай» («Каменны лог») на мяжы Беларусі і Літвы аднавіў працу. Аб гэтым паведамляе «Lrt.lt» са спасылкай на BNS. 

Людзі з чаргі спрабуюць паразмаўляць з грамадзянінам Пакістана.
Фота: скрыншот з відэа, высланага ў рэдакцыю “Зеркало”

9 ліпеня аднавіў працу ППП «Мядзінікай» («Каменны лог»). Як паведаміў прадстаўнік Дзяржаўнай памежнай службы Літвы (VSAT) Гедрус Мішуціс, пропуск транспартных сродкаў адноўлены пасля таго, як у нядзелю ўвечары беларускія памежнікі прапусцілі грамадзяніна Пакістана з падробленымі дакументамі.

«У 9 вечара працэс праз памежны пераход “Мядзінікай” адноўлены», – сказаў Гедрус Мішуціс.

Паводле яго слоў Мішуціса, каля 20.00 гадзін беларускія памежнікі прапусцілі замежніка, які амаль двое сутак правёў на літоўска-беларускай мяжы. Паведамляецца, што ў пятніцу ўвечары літоўскія памежнікі падчас праверкі дакументаў рэйсавага аўтобуса «Менск-Вільнюс» выявілі, што адзін пасажыр прадставіў, магчыма, падробленыя асабістыя дакументы. Далей высветлілася, што ў 38-гадовага грамадзяніна Пакістана былі падробленыя румынскія правы кіроўцы і румынскае пасведчанне асобы.

У сваю чаргу Памежны камітэт Беларусі пацвердзіў, што праца пункту пропуска адноўлена: «У 21.00 у поўным абʼёме адноўлена афармленне асоб і транспартных сродкаў у пункце пропуску “Каменны Лог” (сумежны літоўскі пункт пропуску “Мядзінінкай”)».

Па звестках Мытных органаў Беларусі, у названым пункце пропуску ў момант аднаўлення працы чарга з грузавых транспартных сродкаў, якія аформленыя на беларускім баку і чакалі ўезду ў Літву, перавышала 300 цяжкавікоў. У сувязі з гэтым мытня рэкамендавала выбіраць альтэрнатыўныя маршруты перамяшчэння праз беларуска-літоўскую мяжу да поўнай нармалізацыі сітуацыі ў пункце пропуску «Каменны лог».

Hавiны
Памежны пункт на мяжы з Літвой застаецца зачыненым
2023.07.09 16:24

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў