Яшчэ чатыры кааліцыі на выбары ў Каардынацыйную раду прызнаныя «экстрэмістамі»


Чатыры кааліцыі, якія балатуюцца ў Каардынацыйную раду, прызнаныя «экстрэмісцкімі фармаваннямі». Абноўлены спіс з’явіўся на сайце Міністэрства ўнутраных справаў.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Каардынацыйная рада арганізуе слуханні прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета. Варшава, Польшча. 3 жніўня 2023 года.
Фота: Белсат

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» рашэннем КДБ прызнаныя выбарчыя спісы «Закон і парадак» (Аляксандр Азараў, Аляксандр Ракіцкі, Іван Паўлоўскі і інш.), «Еўрапейскі выбар» (Мікалай Халезін, Аліна Коўшык, Аляксандр Дабравольскі і інш.), «Моладзевы наступ» (Алана Гебрэмарыям, Маргарыта Ворыхава, Лізавета Пракопчык і інш.), «Воля» (Сяргей Пятрухін, Аляксандр Кабанаў, Генадзь Манько і інш.).

Раней «экстрэмісцкім фармаваннем» была прызнаная кааліцыя Паўла Латушкі і Руху «За Свабоду». Агулам у Каардынацыйную раду апазіцыі балатуецца 12 спісаў.

Нагадаем, што «Белсат» запусціў адмысловы праект да выбараў у Каардынацыйную раду. У яго межах мы знаёмім выбарцаў са спісамі, якія балатуюцца ў КР. Кожны з іх атрымаў аднолькавыя пытанні. Адказы публікуюцца згодна з чаргой, у якой яны былі атрыманыя нашымі карэспандэнтамі.

На гэты момант ужо апублікаваныя адказы наступных спісаў:

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў