На асуджаную шматдзетную маці з Пружанаў завялі крымінальную справу адразу паводле шасці артыкулаў


Стала вядома, што ў Пружанах затрымалі 37-гадовую Юлію Лаптановіч, якая выхоўвае трох дзяцей і была раней асуджана па «карагоднай справе». Яе абвінавачваюць паводле шасці артыкулаў КК – паведаміла прэс-служба Следчага камітэту.

Акцыя пратэсту 13 верасня ў Берасці, пасля якой распачалася «карагодная справа». Скрыншот з відэа МУС

Жанчына была асуджаная ў «карагоднай справе». Берасцейскі суд асудзіў жыхарку Пружанаў на тры гады «хатняй хіміі».

Яна стала фігуранткай новай крымінальнай справы: інкрымінуюць, што перадала інфармацыю аб службовых асобах, якія ажыццяўлялі ў дачыненні яе крымінальны пераслед. За гэта яна быццам атрымала грашовую ўзнагароду на суму больш за 500 еўраў. Акрамя гэтага, на ейны рахунак нібыта паступалі грошы, якія яна перадавала іншым асуджаным паводле палітычных артыкулаў у якасці фінансавай дапамогі.

Жанчыну вінавацяць, што ейная інфармацыя была размешчаная ў экстрэмісцкіх тэлеграм-каналах, а службовым асобам паступалі пагрозы і абразы ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў.

Дзейнасць шматдзетнай маці кваліфікавалі паводле наступных артыкулаў Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь:

  • ч. 3 арт. 203-1 («Незаконны збор інфармацыі аб асабістых звестках іншай асобы без яе згоды»);
  • арт. 188 («Паклёп»);
  • ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 366 («Пагроза гвалту ў дачыненні службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі»);
  • ч. 1 ст. 13 і арт. 369 («Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы прадстаўнікам улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў»);
  • ч. 1 ст. 13 і арт. 389 («Стварэнне ўмоваў для здзяйснення пагрозы гвалту ў дачыненні суддзі»);
  • ч. 1 арт. 361-4 («Экстрэмісцкая дзейнасць»).
Абноўлена
Хроніка палітычнага пераследу 18 красавіка
2022.04.18 20:51

Матэрыялы следства былі перададзеныя ў суд. Жанчына знаходзіцца ў СІЗА № 7 Берасця.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў