Алена Гнаўк і сёння не выйшла з ІЧУ Пружанаў


Пенсіянерка Алена Гнаўк знаходзіцца ў ІЧУ Пружанаў ужо 18 содняў.

Як стала вядома «Белсату», спадарыня прабудзе ў ІЧУ яшчэ тыдзень, пасля чаго 64-гадовую жанчыну перавядуць у СІЗА №6 у Баранавічаў, дзе яна будзе знаходзіцца да суда.

Нагадаем, што на Алену Гнаўк заведзена дзве крымінальныя справы па частцы 2 артыкула 367 (Паклёп на прэзідэнта РБ) і частцы 1 артыкула 369 (Дыскрэдытацыя РБ). Раней паводле двух іншых артыкулаў крымінальнага кодэксу пенсіянерку асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі».

Hавiны
Міліцыя заяўляе, што Алена Гнаўк спыніла галадоўку
2022.01.19 19:53

АЛ, belsat.eu

Стужка навінаў