Сергеенка заявіў, што Захад глядзіць на беларускую моладзь «як на вярбовачны матэрыял»


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка, які яшчэ нядаўна ўзначальваў Адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі, выступіў з чарговай прамовай пра пагрозу з Захаду. 

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка заявіў, што «спробы разгайдаць нашае грамадства будуць працягвацца», асабліва напярэдадні выбарчай кампаніі, якая мае адбыцца ў 2025 годзе. «Але мы мусім, як указаў кіраўнік дзяржавы, захаваць Беларусь і яе народ, пажадана без вайны», – цытуе яго БелТА.

Сергеенка зазначыў, што цяпер барацьба з тэрарызмам і экстрэмізмам (нагадаем, абвінавачанні ў «экстрэмізме» і «тэрарызме» ўлады ў Беларусі выкарыстоўваюць для расправы з іншадумцамі) залежыць ад кожнай асобы. Ён заклікаў беларусаў быць пільнымі і інфармаваць уладу пра любыя факты, што могуць «дэстабілізаваць абставіны ў краіне». Паводле яго, гэта «фактар ​​гарантавання ўласнай бяспекі, бяспекі сваіх блізкіх».

«Неабходна нам актыўна даносіць да людзей тэзіс прэзідэнта, што заходнія спецслужбы сёння глядзяць на нашых людзей, і асабліва на моладзь, як на вярбовачны матэрыял», – сказаў Ігар Сергеенка.

Заява Сергеенкі прагучала на фоне з’яўлення навінаў пра затрыманне некалькіх студэнтаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту, якія нібыта былі завербаваныя спецслужбамі Украіны.

Каментар
Па БТ сказалі, Украіна рыхтавала забойствы чыноўнікаў і прапагандыстаў у Беларусі. Сур’ёзна?
2024.01.19 19:52

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў