Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што вядомага глыбоцкага бодзібілдара Аляксандра Шарабайку зноў будуць судзіць.
Аляксандра Шарабайку затрымалі 13 сакавіка 2023 года, а ў верасні суд прызначыў яму 1,5 года калоніі нібыта за «абразу Лукашэнкі». Свой тэрмін палітвязень адбываў у Івацэвіцкай калоніі № 22.
Цяпер праваабаронцам стала вядома, што палітвязня зноў будуць судзіць 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цабульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Менску (арт. 342 КК).
Кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 («Абраза Лукашэнкі»), арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 361-1 КК («Удзел у экстрэмісцкім фармаванні»). Якое «экстрэмісцкае фармаванне» маецца на ўвазе – невядома.
Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя – Яўген Буруноў.
Глеб Нержын belsat.eu