Палітвязня Латыпава асудзілі на 8,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён прасіў сілавікоў назвацца


Жыхара плошчы Пераменаў вінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак», «супраціве міліцыянтам» і «махлярстве ў асабліва буйным памеры». Ён расказваў пра катаванні за кратамі, у судзе спрабаваў перарэзаць сабе горла.

Сцяпан Латыпаў.
Фота: Сцяпан Латыпаў / vk.com

У судзе Савецкага раёну Менску днём 16 жніўня абвесцілі вырак палітвязню Сцяпану Латыпаву: 8,5 года у калоніі ўзмоцненага рэжыму і 8700 рублёў штрафу, піша «Вясна».

Пракурор Уладзімір Рабаў запытаў у суда менавіта такое пакаранне. Справу разглядаў суддзя Аляксандр Волк.

Латыпава назвалі вінаватым у стварэнні telegram-чату, майстэрні для вырабу пратэставай сімволікі, у супраціве міліцыянтам. Да таго ж прадпрымальніка вінавацяць ва ўвядзенні ў зман кліентаў падчас аказання паслуг хімічнай абароны раслінаў.

Сцяпан Латыпаў не прызнае віны ні ў адным з эпізодаў, якія яму інкрымінуюць. На судзе ён адмовіўся даваць паказанні, толькі расказаў пра катаванні за кратамі.

Артыкулы
Сцяпан Латыпаў у апошнім слове ў судзе распавёў пра збіццё, катаванні і спробу самагубства
2021.08.12 19:28

Сцяпана Латыпава затрымалі 15 верасня 2020 года ў двары, калі ён прасіў сілавікоў у масках прадставіцца. Удома ў яго правялі ператрус. Спачатку яго вінавацілі ў тым, што ён нібыта планаваў атруціць сілавікоў ядахімікатамі, якія набываў для знішчэння баршчэўніка. Аднак у выніку выставілі абвінавачанне ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, супраціве пры затрыманні і ў махлярстве ў асабліва буйным памеры.

На паседжанні 1 чэрвеня палітвязень заявіў пра пагрозы ягонаму бацьку і суседзям ды пра невыносныя катаванні: 51 дзень у так званай прэс-хаце – адмысловай камеры для катаванняў, дзе літаральна выбіваюць прызнальныя паказанні. Спецслужбы праслухоўвалі тэлефон Сцяпана Латыпава за тры месяцы да яго затрымання.

На знак пратэсту супраць катаванняў Латыпаў парэзаў сабе горла ў судзе, ён быў шпіталізаваны, яму зрабілі аперацыю. Але ўжо на наступны дзень яго вярнулі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.

Артыкулы
«ByPol» распавёў, хто ўдзельнічаў у затрыманні і катаваннях Сцяпана Латыпава
2021.07.14 11:05

АА belsat.eu

Стужка навінаў