Сведчанні ахвяраў лукашэнкаўскага рэжыму


Беларускі шэлтар у Варшаве не спыніў дзейнасці, але яму патрэбная дапамога. Падрабязней – у праграме «Беларускі свет».

У кастрычніку мінулага года шэлтару для ўцекачоў з Украіны і Беларусь адмовілі ў фінансаванні. Заставалася ўсяго 10 дзён, каб знайсці вялікія грошы, бо дапамога беларускім палітвязням і іхным сем’ям патрэбная дагэтуль. Людзі, вымушаныя ўцякаць, знойдуць тут першы прытулак, ім дапамогуць аформіць дакументы, дзяцей уладкуюць у школу. І гэта важна, калі дзесьці цябе нехта чакае. Праз варшаўскі шэлтар, кіраваны Ганнаю Федаронак, прайшлі больш за 200 асобаў.

«Мы зрабілі ўмову на год, да кастрычніка гэтага года шэлтар будзе працаваць. Далей – я не ведаю, што далей… Можа, дамоў паедзем. Рэпрэсіі ў Беларусі не спыніліся. […] Пакуль не скінуць злачынную групоўку пры ўладзе, да гэтага часу і патрэбная будзе дапамога».

Таксама ў праграме «Беларускi свет»:

  • Беларус у Чарнагорыі працуе ў вонкавай рэкламе
  • Беларус прыдумаў страву хуткага харчавання «Trzy rogi» і скарае ёю Варшаву

belsat.eu