9 траўня зрабілася зброяй масавага знішчэння?


9 траўня ператварылася ў дзень Z, свята «рашысцкай» ідэалогіі. Яго трэба замяніць Днём памяці, лічыць Баркоўскі. Дзень Перамогі застаецца для беларусаў святам, спробы яго перанесці могуць згуляць супраць дэмакратыі, лічыць Ілля Дабратвор. Хто з іх мае рацыю?

«Самай галоўнай памылкай было ад самога пачатку называць гэта Днём Перамогі ці святам Перамогі, таму што ў свядомасці людзей гэта замацоўваецца не як дзень жальбы, не як дзень жалобы, не як дзень смутку па тых, хто загінуў у гэтай вайне, – гэта былі мільёны. А замацоўваецца як тое, што мы перамаглі, мы малайцы, мы ўсім паказалі тую самую маці, пра якую казаў Хрушчоў. І адпаведна з гэтым назапашвалася ў людзей неразуменне таго, чаму гэтая вайна мела такое трагічнае значэнне для ўсёй Еўропы», – тлумачыць філосаф Павел Баркоўскі.

Журналіст Ілля Дабратвор заўважае, што беларусы жывуць у расейскім інфармацыйным полі, і спробы зламаць стаўленне да 9 траўня могуць быць не на карысць дэмакратычным сілам, выкарыстоўвацца для іх дыскрэдытацыі. Але, на думку Дабратвора, Беларусь дойдзе да таго, што ў нас будуць два святы, па прыкладзе двух Калядаў, – і 8-га, і 9-га траўня.

У што сёння ператварыўся Дзень Перамогі? Як яго эксплуатуюць рэжымы Лукашэнкі і Пуціна? І што зрабіць, каб змяніць гэтае стаўленне? Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы:

Павал Баркоўскі, філосаф

Ілля Дабратвор, журналіст, намеснік рэдактара праекту «Беларуская праўда»

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.