Адкуль багацці Віктара Шэймана?


Як Віктар Шэйман, шэры кардынал Лукашэнкі, збудаваў свой бізнес? Глядзіце ў новым расследаванні «Давайце разбірацца».

Віктар Шэйман – даўні і надзейны паплечнік Аляксандра Лукашэнкі. Цяпер ён узначальвае Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, якое за апошнія гады разраслося і адхапіла сабе ласыя кавалкі ў прыбытковай сферы беларускай гаспадаркі. Шэймана таксама звязваюць з не менш цікавым «бізнесам» – кантрабандаю санкцыйных тавараў і рээкспартам прамысловых тавараў у Расею.

Апошняе звязанае з дзейнасцю кампаніі «Глобалкастом», суўласніцай якой у 2015 годзе стала студэнтка лінгвістычнага ўніверсітэту Ганна Пушкарова. Фірму заснавалі праз год пасля таго, як Расея забараніла ўвозіць харчы з заходніх краінаў у адказ на санкцыі.

«Мы выдатна памятаем гісторыю з беларускімі крэветкамі, мідыямі, ківі, бананамі, якія ў Беларусі не растуць, але краінаю паходжання ўсюды пазначалася Беларусь. Былі больш складаныя схемы, калі прадукты пастаўляліся, дапусцім, з афрыканскіх краінаў. Дакладней, з сертыфікатам афрыканскіх краінаў. Насамрэч яны маглі быць з любой іншай дзяржавы», – расказвае аналітык групы кампаніяў «Фінам» Аляксей Коранеў.

Але не толькі кантрабандаю харчавання займаўся «Глобалкастом». Як выявіла нашае мінулае расследаванне, кампанія датычная да незаконных паставак адзення пад выглядам тканіны. Фуру затрымалі ў Расеі, справу разглядалі ў беларускім судзе. Нікога не пакаралі. Мы таксама высветлілі, што «Глобалкастом» і шэраг іншых кампаніяў, блізкіх да беларускіх уладных колаў, датычныя да рээкспарту кветак у Расею паводле заніжаных коштаў.

Расследaванні
Адстаўныя сілавікі падмялі кветкавы бізнес
2020.10.29 19:05

«Глобалкастом-менеджмент» валодаў і кампаніяй «ГардСэрвіс». Гэта адзіная ў Беларусі прыватная структура, якой Лукашэнка дазволіў ужываць зброю. Цяпер «ГардСэрвісам» валодае Аляксандр Мятла, кіраўнік дабрачыннага фонду «Памяць Афгану». Фонд падтрымліваўся Віктарам Шэйманам.

«Віктар Шэйман – былы афганец, таму ясна, што, як чалавек, які ўвесь гэты час быў у Афгане, спрабаваў ім дапамагчы. 09:00 Сваім былым паплечнікам з Афганістану. Але здарылася так, што ільготы, дадзеныя гэтаму фонду, у пэўны момант сталі значна большыя за той бізнес, якім займаліся самі афганцы ў пачатку. І гэтым пачалі карыстацца – і вельмі актыўна – бізнесоўцы», – апавядае палітычны аглядальных Аляксандр Фядута.

Таксама ў праграме «Давайце разбірацца»:

  • Як Віктар Шэйман пашырыў межы ўплыву гаспадаркі Лукашэнкі за кошт паспяховых аграрных прадпрыемстваў.
  • Якою маёмасцю валодаюць Віктар Шэйман і ягоная сям’я?
  • Кантроль над пастаўкамі нафтапрадуктаў і ўгнаенняў.

Калаж з фота: ТК «Пул первого»

Belsat.eu