Нявестка Лукашэнкі Анна Селук трапіла ў апалу пасля конкурсу «Песня года» з-за песні пра таго самага. Усебеларускі народны сход адправяць у Навінкі для падвышэння кваліфікацыі. Дзень Азаронка схаванай камерай, Галоўчанка забараняе сэканд-хэнд. Гумар «Хай Так TV».
Вядоўцы – Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава, Дзяніс Дудзінскі.
Глядзіце ў новым выданні гумарыстычнай праграмы «Хай Так TV»:
- Выпадак у чарзе на мяжы Беларусі і Польшчы
- Нявестка Лукашэнкі Анна Селук у апале пасля «Песня года» 2023
- Як на радыё і ТБ не хацелі ставіць песню Ярмоленкі «Слухай бацьку»
- Цытаты Лукашэнкі. На гэты раз пра ўладу і растапыраныя пальцы
- Лукашэнка вызначыў, як будзе пераходзіць улада ў РБ
- Пародыя «Звычайная раніца Азаронка схаванай камерай»
- Выбары ў Расеі. Як Уладзімір Пуцін набраў амаль 88%
- Пётр І і Аляксандр Неўскі за Пуціна?
- Назіральнікі на выбарах. Чаму УНС адправяць у Навінкі на падвышэнне кваліфікацыі?
- Дзень Канстытуцыі 15 сакавіка. Мітрапаліт Веніямін і «Новы запавет»
- Чат: Лукашэнка, Кім Ірcен і Сі Цзіньпін віншуюць Пуціна
- Алег Гайдукевіч стаў «прыкарватным» замест «прыкарытнага»
- Яшчэ цытаты. Гігін і чыноўнікі ў Беларусі, якія ходзяць пад сябе
- Галоўчанка забараніў шкарпэткі і сэканд-хэнд з Літвы
Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у Telegram, Facebook, Instagram, VK, Twitter і TikTok.
Калаж з фота: Белсат; БелТА; СБ; secondhandru.