Мянчанку, якая блакавала дарогу ў падтрымку палітвязняў, асудзілі на два гады «хатняй хіміі»


Мянчанку Юлію Якубовіч асудзілі на два гады «хатняй хіміі» за акцыю падтрымання палітвязняў, зладжаную на пераходзе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Суд Цэнтральнага раёну 26 красавіка вынес прысуд у крымінальнай справе паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу супраць 33-гадовай Юліі Якубовіч.

Мянчанку абвінавацілі ў блакаванні праезджай часткі дарогі на Раманаўскай Слабадзе ў Менску 20 снежня і 3 студзеня за тое, што дзяўчына з групай людзей двойчы каля хвіліны пастаяла на пешаходным пераходзе са сцягамі.

«Менсктранс» шкоды не налічыў.

Юлія Якубовіч прызнаная вінаватай, ёй прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі». Менск, Беларусь. 26 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Пасля затрымання пры канцы студзеня Юлію дапытвалі некалькі дзён. Падчас следчых дзеянняў 2 лютага жанчына страціла прытомнасць ад знясілення і абязводжвання – яе шпіталізавалі і змясцілі пад кропельніцу. Потым маладую маці пасадзілі на два месяцы пад хатні арышт.

Hавiны
Мянчанку затрымалі па падазрэнні ў блакаванні дарог. З содняў яна трапіла ў шпіталь
2021.02.06 11:16

На судзе Юлія Якубовіч сваёй віны не прызнала.

Юлія Якубовіч прызнаная вінаватай, ёй прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі». Менск, Беларусь. 26 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

Суддзя Вікторыя Шабуня пакарала яе 2 гадамі «хатняй хіміі» – столькі запрасіў пракурор Цімафей Нічыпарук. Меру стрымання Юліі змянілі з хатняга арышту на падпіску аб нявыездзе.

Юлія Якубовіч прызнаная вінаватай, ёй прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі». Менск, Беларусь. 26 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат
Юлія Якубовіч прызнаная вінаватай, ёй прысудзілі 2 гады «хатняй хіміі». Менск, Беларусь. 26 красавіка 2021 года.
Фота: АК / Белсат

АД, belsat.eu

Стужка навінаў