«Будаўнічыя гаманцы» Лукашэнкі за 10 гадоў вывелі з Беларусі сотні мільёнаў долараў


Сербскія бізнесоўцы Карычы, якія актыўна працавалі ў Беларусі, за 10 гадоў вывелі з нашай краіны больш за 170 мільёнаў еўраў дзякуючы добрым стасункам з сям’ёй Лукашэнкі. Такія высновы агучваюць аналітыкі Беларускага расследавальніцкага цэнтру.

На фота – Багалюб і Драгамір Карычы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Фота: president.gov.by

Аналітыкі Беларускага расследавальніцкага цэнтру атрымалі дакументы, паводле якіх стала вядома, што сербскія браты Карачы, якія маюць добрыя стасункі з сямʼёй Лукашэнкі, выводзілі дывідэнды з Беларусі і адмывалі грошы. Гэтак, паводле звестак цэнтру, незадоўга да ўвядзення санкцыяў з боку краінаў Захаду сербскія бізнесоўцы прадалі свой беларускі бізнес у Абʼяднаныя Арабскія Эміраты. Але насамрэч новымі ўладальнікамі аказаліся менеджары іншых фірмаў Карычаў. Пры дапамозе такой угоды бізнесоўцы здолелі «адмыць» 700 мільёнаў еўраў.

Таксама стала вядома, што Карычы за 10 гадоў вывелі з Беларусі больш за 170 мільёнаў еўраў. Грошы ў Беларусі Карычы зараблялі дзякуючы спецыяльным указам Аляксандра Лукашэнкі. Пры гэтым забудоўнікі атрымлівалі зямлю без аўкцыёнаў. У выніку бюджэт сталіцы недаатрымаў каля мільярда долараў.

Hавiны
Кашалькі Лукашэнкі і дзяржаўныя прадпрыемствы ў чорным спісе ЗША
2021.08.10 17:24

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў