Ва Украіне забілі двух расейскіх ваенкараў. Аднаго, падобна, закатавалі свае ж


Расейскія медыі паведамляюць пра гібель ва Украіне адразу двух ваенных карэспандэнтаў, якія падтрымлівалі агрэсію Расеі. Праўда, аднаго з іх маглі забіць расейскія ж вайскоўцы.

Сямён Яромін і Расэл Бэнтлі. Калаж з
фота: iz.ru і donbasstexac / VK

19 красавіка стала вядома, што ва Украіне загінуў ваенны карэспандэнт «Известий» Сямён Яромін. У выніку атакі FVP-дрона ваенкар атрымаў раненні, ад якіх пасля сканаў.

Яромін працаваў ва Украіне з моманту пачатку расейскай поўнамаштабнай агрэсіі ў лютым 2022 года. На Данбасе ж ён працаваў яшчэ з 2015 года. Працаваў падчас захопу расейскімі войскамі ўкраінскіх Валнавахі, Марыупалю, Мар’інкі. За гэта быў узнагароджаны медалём ордэна «За заслугі перад Айчынай» II ступені.

Таксама стала вядома пра смерць Расэла Тэхаса Бэнтлі – грамадзяніна ЗША, які працаваў ваенкарам на баку расейскіх войскаў. Пра гэта са спасылкай на жонку прапагандыста паведаміў «старшыня Грамадскай палаты ДНР» Аляксандр Кофман. Паводле яго, забойства Бэнтлі пацягне за сабой «каласальныя рэпутацыйныя страты» для «ДНР», піша «Astra».

Раней жонка Бэнтлі Людміла неаднаразова пісала аб тым, што ейнага мужа выкралі танкісты з 5-й брыгады расейскіх войскаў. Паводле яе, амерыканца жорстка затрымалі 8 красавіка ў раёне Аўтабазы ў Пятроўскім раёне Данецку. Ён якраз здымаў там наступствы прылёту па вайсковай частцы.

Пра тое, што амерыканца, які ваяваў на баку РФ, маглі выкрасці вайскоўцы, заяўляў і рэдактар выдання «Русский час» Аляксандр Карабко, дзе працаваў Бэнтлі. Ён адзначаў, што яго «узялі людзі ў камуфляжы, ваеннай форме», верагодна, вырашылі, што «шпіён» і павезлі на дазнанне.

Смерці Бэнтлі пацвердзіла і галоўная рэдактарка медыягрупы «Россия сегодня», з якой супрацоўнічаў амерыканец, Маргарыта Сіманьян. Але прычыны гэтага яна не паведамляла.

Hавiны
Расею ўночы атакавалі 50 украінскіх дронаў. Гарэлі нафтабазы
2024.04.20 09:00

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў