Швецыя пачне выдаваць беларусам з пратэрмінаванымі дакументамі пашпарты замежніка


Шведскае агенцтва міграцыі прызнала, што шмат якія беларусы не могуць памяняць пратэрмінаванага нацыянальнага пашпарта, а таму ім трэба выдаваць пашпарты замежніка. Як паведамляе ініцыятыва «Народныя амбасады», грамадзянаў Беларусі не будуць заахвочваць ехаць на радзіму, каб аформіць новыя дакументы.

Сцяг Швецыі.
Фота: pixabay.com

Шведскае агенцтва міграцыі (дзяржаўны орган, што адказвае за легалізацыю замежнікаў) выпусціла прававую пазіцыю пра пашпарты для беларускіх грамадзянаў.

«У цяперашніх умовах беларусы не мусяць заахвочвацца да паездак на радзіму для атрымання пашпартоў. На практыцы гэта азначае, што грамадзяне Беларусі, якія цяпер за мяжой, не маюць магчымасці атрымаць дакумент, што дзее як пашпарт», – паведамляецца ў справаздачы.

Агенцтва канстатавала, што беларусы пазбаўленыя магчымасці памяняць пашпарт у амбасадах, таму цяпер улады Швецыі будуць афіцыйна лічыць, што грамадзяне Беларусі «не маюць магчымасці атрымаць дакумент, сапраўдны ў якасці пашпарта, цягам разумнага тэрміну».

Такім чынам, тлумачыць ініцыятыва «Народныя амбасады», Агенцтва міграцыі будзе выдаваць пашпарты замежніка ці іншы дакумент беларусам, якія застаюцца ў Швецыі і ў выніку гэтых абмежаванняў не могуць атрымаць пашпарта, куды можна паставіць від на жыхарства.

Пытанні легалізацыі беларусаў у Швецыі  абраная прэзідэнтка Святлана Ціханоўская і Народная амбасада Беларусі не раз абмяркоўвалі падчас кантактаў з уладамі Швецыі.

Разбор
Ад міжнароднай абароны да пашпарта пасля нараджэння: як беларусам легалізаваць дзіця ў розных краінах?
2024.02.07 07:18

Сцяпан Кубік belsat.eu

Стужка навінаў