Кампанія сяброў Лукашэнкі Dana Astra не змагла зняць з сябе санкцыі


Беларуская будаўнічая кампанія «Dana Astra», якая належыць сябрам Лукашэнкі братам Багалюбу і Драгаміру Карычам, не змагла праз суд ЕЗ зняць з сябе санкцыі. Аб гэтым паведамляе «Беларускі расследавальніцкі цэнтр».

Браты Карычы з Лукашэнкам.
Фота: udf.name

29 чэрвеня стала вядома, што Суд Еўрапейскага Звязу адмовіўся зняць санкцыі з найбуйнейшай беларускай кампаніі «Dana Astra», якая належыць сябрам Аляксандра Лукашэнкі братам Багалюбу і Драгаміру Карычам. Цяпер забудоўшчык павінен аплаціць выдаткі, панесеныя Радай ЕЗ падчас працэсу.

Паводле расследавальнікаў, у судзе прадстаўнікі кампаніі «Dana Astra» спрабавалі даказаць, што ні яна, ні яе гаспадары, не маюць дачынення да рэжыму Лукашэнкі, а іх фінансавыя поспехі – вынік «своечасовых укладанняў». Але Еўрапейскі суд палічыў, што гэтыя поспехі не былі б магчымыя ўлад Беларусі.

Як раней пісаў «Белсат», «Dana Astra» патрапіла пад санкцыі Еўразвязу 17 снежня 2020 года. Гэта быў трэці пакет санкцыяў адносна палітычнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Пад абмежаванні трапілі яшчэ 29 фізічных асобаў і 7 юрыдычных, у тым ліку і кампанія Карычаў.

Абноўлена
Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць уладаў Беларусі
2020.12.17 15:33

БРЦ нагадвае, што «Dana Astra» патрапіла пад санкцыі пасля ягонага расследавання. Расследавальнікі тады выкрылі факты, па якіх бачна, як беларускія ўлады выдзелілі кампаніям, звязаным з сербскімі бізнесменамі братамі Карычамі, ільготы больш чым на $ 1 мільярд. Пасля гэтага Карычы вывелі з Беларусі $ 170 млн праз Кіпр і Арабскія Эміраты.

Аналітыка
Спецыяльнае вядзенне могуць распачаць супраць бізнесоўцаў, каб забраць іхную маёмасць
2022.12.02 07:20

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў