Маладзечанцу з ракам на 4-й стадыі прысудзілі 5 гадоў калоніі за пагрозы і абразы чыноўнікаў і Лукашэнкі


На дадатак да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму прысудзілі кампенсаваць 1500 рублёў аднаму сілавіку і 1000 рублёў другому.

Палітвязень Павел Кучынскі.
Фота: spring96.org

У судзе Вілейскага раёну 7 чэрвеня суддзя Канстанцін Калядаў вынес прысуд жыхару Маладзечна Паўлу Кучынскаму: 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і грашовыя кампенсацыі двум сілавікам, піша «Вясна». Падсудны прызнаў віну ў поўным аб’ёме.

Кучынскага затрымалі 26 студзеня і спачатку пасадзілі на тры дні, а ў выніку абвінавацілі адразу паводле пяці артыкулаў: за пагрозы суддзі і пагрозы міліцыянтам, за абразу суддзі, абразу прадстаўніка ўлады і абразу Лукашэнкі. Праваабаронцы прызналі Кучынскага палітычным зняволеным.

Падсудны мае інваліднасць ІІ групы і IV стадыю раку (найвышэйшую, якую часам называюць тэрмінальнай, хоць у некаторых выпадках лекаваць можна і такі рак). Пра Кучынскага пішуць, што ён каталіцкі вернік, захапляецца музыкай.

Яго судзілі за каментары ў Telegram-чатах. З усіх «пакрыўджаных» у больш як дзясятку эпізодаў кампенсацыю прысудзілі для двух: 1500 рублёў – начальніку РАУС Маладзечанскага раёну Вадзіму Прыгару і 1000 рублёў – памочніку камандзіра ўзвода ППС Маладзечанскага раёну Генадзю Філістовічу.

Hавiны
Зноў арыштавалі былую дацэнтку Наталлю Дуліну – трэці раз за паўгода
2022.06.07 09:14

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў