Паліну Шарэнду-Панасюк зноў будуць судзіць: жанчыне пагражае яшчэ два гады зняволення


Над палітзняволенай Палінай Шарэндай-Панасюк пройдзе другі суд, паседжанне якога пачнецца 6 красавіка ў 10:30 у гомельскай калоніі. Судзіць палітзняволеную будуць у закрытым рэжыме.

Паліна Шарэнда-Панасюк на судзе. 8 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Паліну Шарэнду-Панасюк абвінавачваюць у парушэнні ч. 2 артыкула 411 КК («Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы»).

«Па выніках суду Паліну могуць перавесці ў магілёўскую «крытую» турму ў яшчэ больш жорсткія ўмовы. Фактычна, па гэтым артыкуле маю жонку могуць судзіць яшчэ шмат разоў, даводзячы яе тэрмін утрымання пад вартай да бясконцасці. Паліна будзе першай жанчынай – палітвязнем супраць якой будзе ўжыты гэты карны артыкул, які не мае аналагаў у сусветным праве», – кажа ў размове ў «Белсатам» муж Паліны Андрэй Шарэнда.

Андрэй адзначае, што падставай для новай крымінальнай справы сталі адмовы Паліны шыць форму амапаўцам, адмова пісаць памілаванне і іншыя спробы Паліны абараніць свой гонар і годнасць за кратамі.

«Разглядаю гэта як асабістую помсту дыктатара Лукашэнкі да Паліны, бо наколькі мне вядома, загад на дадатковы ціск на маю жонку прыйшоў непасрэдна з Менску. Слабы і хлуслівы дыктатар баіцца людзей моцных духам, якіх яму не атрымоўваецца зламаць і прынізіць. Паліна пасылала дыктатара Лукашэнку лесам яшчэ задоўга да таго, туды пайшло рускі ваенны карабель і далей працягвае змаганне нават за кратамі», – адзначае спадар Шарэнда.

Hавiны
Цэлы год у палоне: роўна год таму маці дваіх дзяцей Паліну Шарэнду-Панасюк выкралі з дому
2022.01.03 15:11

У няволі Паліна знаходзіцца ўжо больш за год. Яшчэ летась «суддзя» Яўген Брэган прысудзіў Паліне два гады зняволення паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 368 КК РБ («Абраза прэзідэнта»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»), арт. 364 («Гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні супрацоўніка органаў унутраных справаў»).

З жніўня 2021 года Паліна знаходзіцца ў жаночай калоніі Гомля, дзе зазнала ўсе магчымыя варыянты ціску. Жанчыну доўга трымалі ў карцары, яе пазбавілі сустрэчаў і перадачаў, якіх нельга пазбавіць паводле закону, да яе не пускалі адваката, але так і не змаглі зламаць. Паліна працягвае лічыць сябе захопленай у палон. Супраць Андрэя Шарэнды таксама завялі некалькі крымінальных справаў, але мужчыну ўдалося збегчы з Беларусі. Сям’ю пазбавілі арэнднага жытла.

Раней па такому ж артыкулу палітвязню Ціхану Восіпаву, якога леташнім траўнем асудзілі на 11 гадоў калоніі, прызначылі яшчэ 7 месяцаў зняволення.

Артыкулы
Палітвязня Ціхана Восіпава, асуджанага на 11 гадоў калоніі, судзілі другі раз
2022.03.25 16:23

АЛ belsat.eu

Стужка навінаў