Салістаў гурта «Irdorath» хочуць пасадзіць на два гады ў калонію


Пракурор запрасіў два гады зняволення ў калоніі для палітвязняў Надзеі і Уладзіміра Калачоў, лідараў фолк-гурта «Irdorath». Пра гэта паведамляе Фонд культурнай салідарнасці.

Irdorath падчас пратэстаў 2020 года.
Фота: spring96.org

Такое пакаранне запрасіла пракурорка Вольга Емельянчанка, адзначае «Вясна».

Канчатковае рашэнне суда будзе вядомае 14 снежня.

За ўдзел у маршах пратэсту 16 жніўня, 6 верасня і 25 кастрычніка 2020 года музыкаў вінавацяць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК) і навучанні ці іншай падрыхтоўцы асоб для ўдзелу такіх дзеяннях, а таксама фінансаванні ці іншым матэрыяльным забеспячэнні такой дзейнасці (ч.2 арт. 342 КК).

За чатыры з паловай месяцы ў вязніцы ў Надзеі пагоршыўся стан здароўя, ёй патрэбнае хірургічнае ўмяшальніцтва.

Hавiны
У Кіеве ўкраінскія дудары зладзілі акцыю салідарнасці з музыкамі «Irdorath»
2021.10.02 16:08

2 жніўня гурт «Irdorath» разам з сябрамі адзначаў дзень нараджэння вакалісткі бэнду Надзеі Калач. На мерапрыемства ўварваліся супрацоўнікі ГУБАЗіК і САХРа са зброяй у руках і затрымалі 16 чалавек за ўдзел у пратэстах жніўня 2020 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў